Вандроўны шлях
Міхась БашлакоўМіхась Башлакоў на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
А дажджы, дажджы —
Слёзы шэрых дзён
За акном ідуць,
Навяваюць сон.
Я ж брыду адзін
Пад дажджом, дзівак,
Толькі ў цемры там
Сумны брэх сабак.
I вакол нідзе
Hi агеньчыка.
Толькі дождж ідзе
Па каменьчыках.
Што шукаю я?
He знайду ніяк…
I куды пралёг
Мой вандроўны шлях?..