« Назад Далей » in English

Яшчэ леціцца

Міхась Башлакоў
Міхась Башлакоў на
Ведах беларускіх

Стажок насупраць хаты.
Буланы ходзіць конь.
За сінім палісадам
Рабінавы агонь.

Антонаўкамі свеціцца
Стары вясковы сад.
I днямі яшчэ леціцца,
Хаця ўжо лістапад.

Так пахне адзінотай
I выстылай журбой.
I плача ля балота
Ссівелы жораў мой…

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія