Hа ўсё неба адзін
Міхась БашлакоўМіхась Башлакоў на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Над вячэрняй ракой
Узнімалася поўня.
Плыў па скошаных травах
Дрымоны туман.
Халадзеў ад расы
Перавернуты човен.
I стамлёны работай
Шумны дзень адступаў.
Рыхтавалася ноч
Цемрай далеч ахутаць.
Раптам крык адзінокі
Данёсся з вышынь.
Над палескай ракой,
Даганяючы сутань,
Журавель галасіў
На ўсё неба…
Адзін…
Ён самотна крычаў
Над бялёсым туманам.
I знясілены крык
Патанаў уначы…
Ці кагосьці гукаў?
Ці яго хто параніў?
Я глядзеў яму ўслед
I не мог памагчы…
А па небе плыла
Вялічэзная поўня,
Асвятляючы шлях,
Асвятляючы шлях.
I знікаў назаўжды,
Прападаў у сутонні
Над шырокаю поймай
Восеньскі птах…