Зімовая казка
Змітрок БядуляВедах беларускіх
Вісіць снежная ноч, вісіць лютая ноч
Сівай футрай над пушчай кашлатаю.
Белым пер’ем снягі, белым сырам снягі,
Долы-горы пад снежнымі шатамі.
Ў алзічэлым бары, непрабудным бары
Жывуць людзі маўклівыя, злосныя.
У хароме шкляным, на пасцелі шкляной
Дрэмле дзеўчына сонцавалосая.
Вы завіце яе, вы будзіце яе —
I закрэхча хваіна высокая,
I заплача віхор, і застогне віхор,
Загалосіць зіма белавокая.
I ад страху зіма, ад спалоху зіма
У шаленстве марозным замеліцца.
Некілзаным канём, сіва-белым агнём
Пойдзе дуба сляпая мяцеліца.
I дзяўчына ўздыхне, цяжкі сон перарве,
Пальцам бровы ачысціЦь ад шэрані.
I зірне навакол, непрытульна вакол,
Выюць сумна ў бары ваўкі шэрыя.
Вы будзіце яе — і надыйдзе вясна;
Засвяткуюць жаўронкі над нівамі.
Крыкне лёд на рацэ, пойдуць крыгі ракой,
Зіму змыюць паводкі гуллівыя.