Вечнасць
Рыгор БарадулінРыгор Барадулін на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Мне ясным сонцам лёс наканаваны —
He ведаць змрочных лёхаў нематы.
З табою кожным нервам знітаваны,
He, Вечнасць, я ў цябе не паняты!
Зязюлямі гадоў пракукаваны,
Бор галавы маёй аснежыш ты
I ўладна пакладзеш на лоб круты
Зямныя, ўпартыя мерыдыяны, —
Мяне не ўстрашыць захад залаты.
Да зор скірую думак караваны,
Арлы іх прывітаюць, як браты.
He знікну так, як цень, як гук пусты.
He адцвітуць вачэй маіх паляны,
Прабіўшы жвіру мокрага пласты.