Камяні Брэсцкай крэпасці
Рыгор БарадулінРыгор Барадулін на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
У скронях зямлі
Мы трывожнымі жылкамі стукаем,
Мы сценамі жывымі былі
Крэпасці непадступнай.
Гэта акамянеў
Наш гнеў,
Гэта мы згарэлі ў агні,
Мы — скрываўленыя камяні,
Мы хацелі для вас цішыні,
Людзі…