Элегія
Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Жыццё маё — цяжкі з гадамі бой,
I чым далей, то ўсё даўжэй прывалы,
Буксуюць вершы, быццам самазвалы,
Ды знаю я: надыдзе момант той,
Калі не хвоі снамі баравымі
Атуляць мой дарожны неспакой,
А схіляцца зларадна нада мной
Mae гады з бародамі даўгімі.
Чаго прыйшлі, за цудамі якімі?
Якога мне яны жадаюць сну?
Яшчэ я ўстану, падапруся кіем.
Старэчыя бароды расхіну.
За ўсе гады вазьму з гадоў даніну,
З дарогай разлічуся рэштай дзён,
Астатнія, як костку, смерці кіну
За той парог, дзе векавечны сон.