Голас зямлі
Якуб КоласЯкуб Колас на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Я чую голас несціханы —
Зямля мая мяне заве
I кроіць сэрца мне на раны,
Звініць, як звон касы ў траве.
I шум дубовы, і стогн пушчы,
I рэк усхліп, і плач крыніц,
I немы зрок балотнай тлушчы
Нясуць мне весць пра чужаніц.
Я бачу постаці тэўтонаў —
Халодны твар, звярыны від.
He знае жалю, ні законаў
У сталь закованы капыт.
О, каб я меў такія рукі,
Зямля, абняў бы я цябе,
Каб сцішыць гора тваё, мукі
I сілу даць у барацьбе!
Зямля мая, мая краіна!
Я чую твой прызыўны звон.
Прымі жхоць слова твайго сына —
He доўгі будзе твой палон.
Шумяць гняўліва твае пушчы,
Трасуцца помстаю бары,
I дзень твой хмурны зрок расплюшчыць —
Ёсць у цябе багатыры!