Не пытайце, не прасеце...
Якуб КоласЯкуб Колас на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Не пытайце, не прасеце
Светлых песень у мяне,
Бо, як песню заспяваю,
Жаль вам душу скалыхне.
Я б смяяўся, жартаваў бы,
Каб вас чуць развесяліць,
Ды на жыцце як паглядзіш,
Сэрца болем зашчыміць.
Нешчасліва наша доля:
Нам нічога не дала.
Не шукайце кветак ў полі,
Бо вясна к нам не прыйшла.