Што думае Янка, везучы дровы ў горад
Янка ЛучынаВедах беларускіх
От і свята, от Каляды,
На марозе скрыпяць санкі…
Ўсе на свеце святку рады,
Ўсюды песні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчата,
А гарэлкі п’юць чы мала?!
Адно слова — ўсюды свята.
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?! скажаш — цяжка
Дый не надта ж ты і сыта,
А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка
Стара… рвана… ветрам шыта…
Стаў крапчэй мароз ка святу,
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй бы мне у хату.
Ну! кабыла! чаго стала?!
Дроў у месце многа трэба,
I цана ж на іх сярдзіта,
Прадам дровы — куплю жыта.
От і лезу з цяжкім возам,
Як бяда у карк пагнала
Такім ліхам дый марозам!..
Ну, кабыла, чаго стала?!
Адагрэцца б у карчомцы,
На дарогу стукнуць чарку..
Дык я вінен грошы Шлёмцы,
Каб не даў часам па карку!
Ой ты, доля!.. ў гэту пору,
Як мяне ды ты прабрала!..
Ну, кабыла! Ну, на ropy!
Каб ты здохла, чаго стала?!