🚧Радзіме
Віктар ХаўратовічВіктар Хаўратовіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Ты - той разлог і тое неба, Куды лячу, куды іду. Ты - той ручнік, той бохан хлеба, Што кожны дзень на стол кладу. Ты - тая гонкая бярозка, Што стала песняй і святлом. Ты - тое поле, што за вёскай Ільном у сэрцы зацвіло. Ты - тая музыка, якою Звініць ручай і гром грыміць… Тваю бяду з маёй бядою I радасць нашу - не размыць. Са слоў тваіх радкі складаю, 3 тваіх крыніц натхненне п’ю, I тваім голасам спяваю Я лесню шчырую маю.