🚧Любы край
Сяргей СкамейкаСяргей Скамейка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Калі смутак мяне ахіне, Быццам цемра ў душу закрадзецца, Я у думках гукаю цябе, Мой прытулак, куток майго сэрца. Так прыемна мне позірк кідаць На спакойнай Друці перапівы, У зялёным гаі назіраць, Як працуе мураш карпатлівы. Будзь жа вечна, бялыніцкі край, Ты такім жа пяшчотным і добрым I няхай, бы квітнеючы гай, Застаецца мой край назаўсёды.