Дзяўчына і каваль
Аляксей ЗарыцкіВедах беларускіх
Pаз жняяркай жыта жыла
Дзяўчыначка малада.
Раптам штось машына стала.
Ах, бяда, бяда…
Добра — кузня недалёка.
— Кавалёк, дай рады мне.
Ён куе, а карым вокам
Паглядае на яе.
Хутка верасень мінае,
Лістапад мінуў. Зіма.
Ён дзяўчыну ўспамінае,
А дзяўчыны ўсё няма…
Раптам звонкі, як званочак,
Раздаецца галасок:
— Памажы мне, кавалёчак,
Дай мне рады, кавалёк.
Я дадому так спяшала,
Ды на санках не язда:
Пад гарой падрэз зламала.
Ах, бяда, бяда!
Пад рукою пад умелай
Паслухмяна гнецца сталь,
I з усмешкаю нясмелай
Кажа дзеўчыне каваль:
He забудзь, дзяўчына-краска,
Гэту сцежку к кавалю,
Калі трэба, калі ласка,
Ўсё скую, усё зраблю.
— А скаваць ты шчасце можаш?
Будзеш лепшым кавалём.
— Што ж, калі ты дапаможаш,
To як след яго скуём.