Калі б я ведаў
Аляксей ЗарыцкіАляксей Зарыцкі на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Там, дзе канец усім маім дарогам,
Чарнее ў вечнай цішыні парог.
Як апынуся я за тым парогам,
Дык мне назад не будзе ўжо дарог.
Хаця я палахліўцам не лічуся,
Гатоў сустрэць усё, што мае быць,
Ды часам і падумаць я баюся,
Што мушу той парог пераступіць.
Але калі б я толькі ведаў пэўна,
Што там, любоў, сустрэнуся з табой,
Ізноў пачую голас твой напеўны,
Ізноў адчую лёгкі подых твой,
Тады б таму парогу не спалохаць
Мяне ніколі —
I ў халодны змрок,
У незваротнасць тую я самохаць
Зрабіў бы крок.