« Назад Далей » in English

Трыялет «Мне доўгае расстанне з Вамі»

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч на
Ведах беларускіх

Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстанне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх слёз
I трыялет пачаў славамі
Мне доўгае расстанне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія