Рандо
Максім БагдановічМаксім Багдановіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Узор прыгожы пекных зор
Гарыць у цемні небасхіла;
Вада балот, стаўкоў, азёр
Яго ў глыбі сваей адбіла.
I гімн спявае жабаў хор
Красе, каторую з’явіла
Гразь луж; напоўніць мгла прастор,
I ўстане з іх гарашчы міла
Узор.
I сонца дальш клянуць, што скрыла
Луж зоры днём. I чуе бор,
I чуе поле крэхат хілы,
Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор,
Там. Дэе чыясь рука зрабіла
Узор.