«Пакуль не позна...»
Мікола ШабовічМікола Шабовіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Пакуль не позна —
расчыняйце вокны,
Прымайце ў госці
ўвесь птушыны спеў,
I вечар,
па-асенняму прамоклы,
I ветрыку лагоднага павеў.
Пакуль не позна —
расчыняйце вокны,
Вітайце першы сонечны прамень,
I першыя рабінавыя гронкі,
I спелую садовую духмень.
Пакуль не позна —
расчыняйце вокны…