«Я — вучань. Птушкі пішуць мне...»
Навум ГальпяровічНавум Гальпяровіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Я — вучань. Птушкі пішуць мне
У тонкі сшытак даўнія імёны.
Я ведаю замовы і праклёны,
Я чую, што гавораць дождж і снег.
Я — вучань. Мне настаўнік загадаў
Вучыць на памяць рэкі, хмары, дрэвы,
Імжу і слоту, сонца і залевы,
I кроплі свет, адкуль пайшла вада.
Я — вучань. Я імкнуся разгадаць
Пергаменты нябёсаў, кнігі жыццяў,
Валошкі сінізну у спелым жыце
I вусны, на якіх вякоў пячаць.