«Я веру рыфмаванаму радку...»
Навум ГальпяровічНавум Гальпяровіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Я веру рыфмаванаму радку,
Нібыта маці ды і сябру веру.
I лёсы нашы, нібы тыя дзверы,
He зачыняюцца переда мной пакуль.
Хай, можа, старамоднасцю яго
Зноў папракне сучаснік іранічны,
Я ведаю, што для мяне не знікне
Яго высокай мужнасці агонь.
Ён для мяне пачатак і выток,
Працяг жыцця і вечны дух шукання,
I хочацца, каб хоць адзін радок
Застаўся тут, калі мяне не стане.