“«Назаўтра» — і вязніца, і палац...”
Таццяна СівецТаццяна Сівец на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
«Назаўтра» — і вязніца, і палац.
Ды кроч-не кроч — не дойдзеш да світання…
Пакліч мяне, заваб надзеяй таннай —
Я так даўно «сягоння» не жыла!
He бойся — прыпынюся і ў агні!
He праклінай і не прасі спагады!
Твае грахі я адпушчў паглядам.
Хутчэй — у Апраметную цягнік!
Жыццё сабе пашыю з цішыні,
З пяску і сноў зляплю пустое сэрца,
Што будзе біцца ў сотню кілагерцаў,
Пакуль жывы ў нябёсах рэшні зніч.
Крываўніку — да неспадзеваў злых —
У рондаль на пліце — да краю поўны,
Узвар мой будзе з пахам летняй поўні.
I прысмакам кляновае смалы.
Нап’юся і нарэшце падзяру
На зорачкі пракляты гэты вечар!
Скалечу рукі, толькі не палегчу
Твае журбы…
Каханы мой, даруй!..