«Гэта не для мяне! Я не ўмею хадзіць па вадзе...»
Таццяна СівецТаццяна Сівец на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Гэта не для мяне! Я не ўмею хадзіць па вадзе,
Я не ведаю слоў, за якімі хаваецца праўда.
Паглядзі! Я не тая, хто заўтра цябе павядзе
Па палях, дзе красуе блакітна-лілейная радасць!
He кажы! He маню! Проста ўжо не магу гаварыць
Пра сур’ёзныя рэчы, што больш патыхаюць лухтою.
Я калісьці хацела сусвет павярнуць дагары —
Я сягоння хачу, каб ніхто не дазнаўся пра тое…
Недарэчна шукаць! Між сваіх летуценных хвілін
Ты не знойдзеш ніводнай, што помніць мае прысяганні!
He хачу, не магу (хай далоні даўно зажылі)
Заставацца сам-насам з тваімі былымі багамі!