«Як доўга не вяртаюцца буслы...»
Ніна МацяшНіна Мацяш на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Як доўга не вяртаюцца буслы.
Даўно на рэках лёд у вырай сплыў.
Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі,
Разводзяць над лазою жоўтай кані.
I абтрасае звонкі свіст шпачыны
Пылок з сярожак вольхі ды ляшчыны.
На ўгрэвах паадскоквала трава.
…Як доўга не хмялее галава.
Так рады дружнай веснавосці вочы —
А сэрца радавацца што ж не хоча?
Няма яму вясны, яшчэ няма.
На чорна-белых берагах — зіма.
Дзён чарната ды бель даўгіх начэй…
А сонца зіхаціць усё ярчэй!
Усе вастрэй напружваецца слых:
«А можа, сёння прыляцяць буслы?»
Нібы ад іх прылёту акрыяе
Душа.
Нібыта не цябе чакае.