«Ты пакліч мяне...»
Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
I тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсе з любві —
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
I змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві —
Нават ненавісць і агіда…
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві
А інакш і жыць немагчыма.