Надзя-Надзейка
Пятрусь БроўкаВедах беларускіх
Плача сірочая ў лесе жалейка…
Сціхла ты,
Змоўкла, наша Надзейка.
Хто ж гэта думаў, як давялося:
Вочы закрыла хмурая восень,
Выцвілі косы,
Шчокі запалі,
Рукі завялі.
— Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка.
Болей рукам тваім
Жыта не жаці,
Жыта не жаці,
Снапоў не вязаці. —
Трэцюю ночку вісне дзяўчына
На белай бярозе ля роднай хаціны.
Горачка-гора сэрца скавала,
Што ж ты, бярозанька, не ўратавала?
3 лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Добрыя людзі, жальбу здыміце,
Лепей мяне вы, бярозу, спіліце.
Гэтую дзеўчыну знала я дзіцем…—
Жоўты пясочак.
Зялёны вяночак.
Сінія вочкі,
Што васілёчкі.
Буйныя ветры, лютыя буры…
Ходзіць па лесе хлопец пануры.
— Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка.
3 лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Хлопец-юнача, смутныя вочы,
Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу, —
Цяжка стаяць мне з горам дзявочым.
Помню я смех ваш,
Гулі-гулянкі,
Песні-вяснянкі
Аж да світанку.
Хлопец жалобу носіць па полі.
Ён у бярозы пытаецца з болем:
— Што ж не схавала ты любую голлем?
— Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка…
3 лісцем пажоўклым горкія слёзы
Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
— Як наляцела цемра-навала,
Змеі налалі, джалілі джалам.
Дымам дыхнулі, — чорнай я стала,
3 крыкам і тлумам,
Гвалтам і глумам
Красу загубілі,
Дзяўчыну забілі.
Ходзіць ла лесе, пушчах, дубровах
Хлопец разгневаны, хлолец суровы:
— Скора вярнуся
Разам з сябрамі,
Грукнем маланкамі
Ды перунамі,
Выпечам змеяў жалезам калёным,
Неба ачысцім, хмары разгонім
Дзеўчыну ўславім,
Голле расправім,
Травы абсыплем чыстай слязою,
Чыстай слязою,
Быццам расою.
— Надзя! Надзейка!.. — кліча жалейка.