Беларусь
Пятрусь БроўкаВедах беларускіх
(y скарачэнні)
Мой родны кут,
Як ты мне мілы!..
Якуб Колас
I
Зямля Беларусі! Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы
I ў шумных прысадах істужкі дарог.
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі, што яблыкі, падаюць зоры,
Знікаюць па водах, па чорных разорах,
Па травах, абсыпаных кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах,
Гамоняць пра гэта бары-байкары,
Гамоняць пра гэта і Полацка вежы,
I Турава сцены, і шум Белавежы,
I роднага Мінска сівыя муры.
II
Зямля Беларусі! Ты ў полымі бою,
Ты ў бітвах суровых Айчыннай вайны;
Ты стала і зноўку ўзялася за зброю,
I меч свой напояць варожай крывёю
Твае непахісныя ў бойцы сыны.
Іх сіла, як сіла дубоў на Палессі, —
Высокія ростам, магутны ў плячах!
Іх многа, як сосен смалістых y лесе.
Як зор, што на небе абсыпалі месяц,
Як траў на шырокіх бязмежных лугах.
За справу святую свабады і чэсці
Ідэе не злічоная, дужая раць:
«Смерць вырадкам лютым?» — адзіныя весці
У Мінску і Гродне, у Пінску і Брэсце, —
Па ўсёй Беларусі сягоння гучацы.
I помста няўмольна праходзіць шляхамі
Ад позняе ночы да ранняй зары,
Як гор не развеяць ліхімі вятрамі,
Як рэчак не высушыць злосці агнямі, —
Так сілы народнай нічым не скарыць!
III
Дзяды нашы 6ілі драпежнікаў прускіх,
He даўшы надзець на сябе кандалы, —
Пад Грунвальдзм білі, на возеры Чудскім,
Там разам з украінскім братам і рускім
Сваю Беларусь баранілі яны.
Змагаліся з рознай напасцю варожай,
Прайшлі па смаленскіх, палтаўсміх палях,
Ішлі казакамі ў стэп Запарожжа,
I верылі цвёрда — ніхто іх не зможа,
Бо вечнаю праўдай жыла іх зямля!
Спытайцеся ў кожнай сасны і бярозкі, —
Яны вам раскажуць як даўняй парой
Хадзіў тут Вашчыла, Хвасько, Каліноўскі,
Вадзілі атрады на подзвіг геройскі,
Іх слава, як сонца, стаіць над зямлёй.
Скарыць не падолелі іх чужаніцы.
Бо быў ім прытулкам і крэпасцю 6ор,
Чало асвятлялі з-пад Нёмна зарніцы.
І грудзі, як сталлю, паілі крыніцы,
А шлях адзначзаўся мільёнамі зор.
IV
Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны,
Аб горадзе Полацку слава ішла, —
Друкар там выдатны Францысак Скарына,
Што зоры, рассыпаў па роднай краіне
Крыштальныя словы навукі-святла;
Нямала народаў з крыніц яго піла
I брала ад мудрасці вечны агонь,
У літарах першых знаходзячы сілу…
Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзіла
Такога выдатнага сына свайго!
На грудзях тваіх, як скарбніцы жывыя,
Чалом выплываючы з даўняй імглы,
Стаяць гарадзенскія гмахі сівыя,
Муры Навагрудчыны, вежы Сафіі
I замкаў Заслаўля крутыя валы.
Аб славе народнай гамоняць зарніцы,
А думы яго захавалі ў сабе,
Як чыстыя перлы, азёры, крыніцы,
I неба вясёлкамі імі іскрыцца,
Што шлях асвятляюць яму ў барацьбе.
…
VIII
Народ беларускі! Ты ўзняўся героем,
Даволі набыўся ў нядолі, бядзе —
I, твар свой абмыўшы крынічнай вадою,
Абцёршы усходняй, шаўковай зарою,
У будучнасць смела, адкрыта глядзеў.
Расправіўшы плечы, магутны, высокі,
Стаяў ты, як волат, між родных далін,
Як бор, галавою дастаўшы аблокаў,
Над шумным жытнёвым прасторам шырокім,
I вусны цвілі, як агні журавін.
Браты па нягодзе цябе раскавалі,
3 вачэй тваіх чорныя хмары знялі;
Як бурнай паводкаю дужыя хвалі,
Як буйныя ветры, што хвалі гайдалі,
Абняў ты палеткі на вольнай зямлі.
Як гоман крынічны, як звон ручаёвы,
Як плёскат бязмежных, блакітных азёр,
Як гоман вясновых лістоў на дубровах,
Тваё зазвінела свабоднае слова,
Хвалой узляцеўшы да сонца і зор.
XXV
Зямля Беларусі! Радзіма герояў!
Сягоння ў змаганні бязмежная шыр.
Ты ворага знішчыш, бо заўжды з табою
Народы Саветаў з адданай душою.
Ты шчасце сустрэнеш і радасны мір!
Як толькі з вайною на мірныя гоні
З’явілася зграя чужынцаў ліхіх,
Ты ўся паднялася пад сцягам чырвоным
I, мужна зрываючы путы палону,
Жывеш партызанкай між дзён баявых.
Зямля Беларусі! Палямі, барамі
Тваімі вакол вызваленне ідзе,
Праз буры-віхуры і снежную замець
Гвардзейцаў праходзяць палкі за палкамі,
А іх сустракаюць мільёны людзей.
Ідуць яны — сонца ўздымаецца, свеціць
Ад горада ў горад, з сяла да сяла.
Па ўсёй Беларусі і маткі і дзеці
Гавораць сягоння ад шчырага сэрца:
Народу і партыі нашай хвала!