Вясновая кніга
Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Вясна ў ядвабах, аксамітах
Прыйшла на пушчы і палі,
Зімы даношаную світу
Зняла з набраклае зямлі.
Прыйшла — і рэчка заспявала,
Успыхнуў, быццам свечка, куст…
Усё як ёсць пафарбавала
Пад свой зялёна-сіні густ.
Нібы хто жаўрукоў шархоткі
Прыбіўда неба-палатна,
На дрэвах пчол руплівых сходкі
Гудуць ад золку да цямна,
Пакінуушы далёкі вырай,
Вярнууся ўвесь птушыны рой,
I бусел, як ТУ-104,
Прымчаў аднойчы раніцой.
Працуючы ўвесь дзень з ахвотай,
Свой дом узвёў без малатка.
Забарабаніў белым шротам
У гляк бярозавік з латка.
Блішчаць пад сонцам баразёнкі,
А цішу трактар скалануў,
Як быццам першыя старонкі
Вясновай кнігі адгарнуў.