Змяркаецца рана увосень
Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Змяркаецца рана увосень,
Ha травах трымціць сівізна,
I як бы табе не жылося,
Спяшайся, працуй дацямна.
А ноч загалосіць вятрамі,
Лісты зашуршаць па сцяне,
Ілбом прытуліся да рамы
I зорку нагледзь у акне.
А можа далёкі агеньчык
У змроку за поўнач дрыжыць.
I хтосьці галосіць і енчыць
У гора на самай мяжы.
Спяшайся праз вецер і кручы,
Праз топкую багну лагчын.
Пастукай, каб словам гаючым
У горы людскім памагчы.
У кожнага ў свеце дарога
Кароткая, ведаеш ты,
Таму не шкадуй ні для кога
Сваёй дабраты.