Сэрца
Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
He прыйдзе шчасце без прычыны.
Без мужнасці не выстаіць баец,
Без гора не прарэжуцца маршчыны.
Без веры не загоіцца рубец.
I сэрца не заные без трывогі,
Без дабраты не знойдзеш уначы
Крутое незнаёмае дарогі,
Каб чалавеку ў горы памагчы.
Калі ты ўсё спазнаў па поўнай мерцы
I не паспеў душою пастарэць,
He бойся, што баліць часамі сэрца, —
Яно ж таму і сэрца, каб балець.