« Назад Далей »

🚧Стэфанова

Міхась Радоўскі
Міхась Радоўскі на
Ведах беларускіх

Сястра Хатыні - Стэфанова - Не адбудуецца нанова. На вулках, сонейкам прагрэтых, Не эазвініць дэіцячы смех. Не знойдуць птушкі ў вёсцы гэтай Для гнёзд сваіх прыветных стрэх. Гады э вятрамі зруйнавалі Сядзіб былых усе сляды. Ды толькі Стэфанова з намі Ўспамінам колішняй бяды. I пасівелая магіла, I строгі помнік землякам, I вочы мёртвых з жорсткай сілай Глядзяць, здаецца, ў сэрцы нам. Няхай часцей Часцей як можна Напамінаюць нам яны, Што свет такі бездапаможны Перад абразінай вайны. Што вёска з назвай Стэфанова Не адбудуецца нанова…

« Назад Далей »

Зборнікі: Паэзія Прыдруцця