« Назад Далей » in English

Дзяўчынцы

Алесь Бачыла
Алесь Бачыла на
Ведах беларускіх

Прабач і мне — ты ж іншым прабачала, —
Што незнарок убачыў, на бяду.
Як носам боціка на снезе ты пісала:
«I не звані —
       Я болей не прыйду!!!»

Тры клічнікі, як тры слупы ганебы,
Паставіла крыўдзіцелю свайму…
Хоць ён і дабратой тваёй пагрэбаў,
Усё ж магла ты дараваць яму
I доўгае чаканне, і завею,
I несуцешнай чорнай здрады зло,
Бо нездарма ж
       З апошняю надзеяй
Ты азірнулася.
       О, як я разумею,
Што на душы тады ў цябе было…

I адзінокая, сама сабе не рада —
He раз і я ў жыцці такое знаў, —
Пабегла ты…
       А снег кружыўся, падаў
I словы першай крыўды засыпаў.

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія