Мой будан
Анатоль АстрэйкаАнатоль Астрэйка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Пад бярозай на палянцы.
Ад вачэй у старане,
I ні ў хаце. Hi ў зямлянцы.
А жыву я ў будане.
Сем калоў у вілку ўбіты,
Пераплецены лазой.
Як курган, імхом пакрыты
Партызанскі домік мой.
Невялічкі столік з дошкі
I для ложка палак з пяць,
А на палках сена трошкі,
Каб было не мулка спаць.
Я к свайму прывык парадку,
Дзе ні лягу — там засну,
Калі дождж, я плашч-палатку
Над сабою разапну.
Як вайны не стане следу,
Да лясных глухіх палян
Я прыйду, каб зноў праведаць
Партызанскі мой будан.