Восенскі спеў
Алесь ГарунАлесь Гарун на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Пойдзем, каханачка, двое
У лес у густы,
Ціхі, бо скончыў сваё панаванне:
Жоўкне, галее, мураўка ў ім вяне,
Чарнеюць кусты.
Пойдзем, галубка, пад дубам
Прысядзем, мая,
Гэнам пабачым лістоў ападанне,
Шэлест іх сумны пачуем, шаптанне
I звон ручая.
Будзем адны мы на свеце
3 табою, адны
Тыя, што прыйдуць у часе сканання
Беднаму лесу сказаць на жагнанне:
— Да новай вясны!