« Назад Далей » in English

Вясна

Алесь Гарун
Алесь Гарун на
Ведах беларускіх

Эх, вясна, вясна!..
Як прыйшла яна,
Прынясла святла,
Прынясла цяпла.
Наліла ў лагох
Снегавой вады,
Расцвіла ў лугох,
Распляла сады.
Прабудзіўся лес
На вясняны шум,
А глыбокі сум
Мне ў душу улез…

Першыя гусі ужо праляцелі,
Палі на рэчцы, узгорак абселі;
Гвагалі доўга, нараду зыбраўшы,
Потым згадзіліся, дось пакрычаўшы;
Ўзляцелі высока над сосны, над елі
I недзе прапалі ў нябескім касцеле…

Ах, каб крылле, крылле мне
I той лёт гусачы,
Я прапаў-бы ў гарыне
Хто-б мяне і бачыў!
Раз-у-пораз раз-у-раз,
У неба-б біў крыламі…
Гусі, гусі, я да вас,
Я ляту за вамі!

Дзе былі вы? Што было там?
Дзе жылі вы? Над балотам?
Мо ля рэчкі? Мо ля хаткі?
Ля сялібы майго таткі?
Mae маткі, майго браткі,
Вы ня бачылі часамі?

А сястрыцы? А дзявіцы,
Mae любы,
Вы ня бачылі часамі?
А у шлюбы
Ня збіраецца сястрыца?
He? А люба, чараўніца?..
Ці там мгліста,
Ці там ясна?
Красна? Міла?
Гусі? Шчасна?…

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія