Матчын дар
Алесь ГарунВедах беларускіх
Як радзіла маці мяне ў цёмну ночку
Дык дала скрыпіцу: «На, і грай, сыночку!
Грай сабе на шчасце, грай на добру долю,
Рай на век даўгуткі, грай на вольну волю».
Помню, дзіцянёткам я з тугой ня знаўся,
Жыў, як тая птушка, граў і забаўляўся;
Дзень мне быў спакойны, ўночы сон бязгрэшны,
А цяпер застаўся я навек няўцешны.
Ой, чаму-ж, матуля, жыцце-йскрыпку дала,
Як іх шанаваці, дый не навучала?
Гэта-ж падзівіся — я адкрыцца мушу,
Што папсуў скрыпіцу, што згубіў я душу.
Здаўна, сівакрыла, шчасця я ня маю,
Долі я ня бачу, радасці ня знаю.
Граю, праўда, граю!.. А на сэрцы важка.
А у сэрцы больна, аж трываці цяжка.
Тыя ня прыходзяць песні-весялушкі,
Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі.
Жаль з нудой заплачуць, глуха як заграю…
Маю я скрыпіцу, а душы — ня маю!