Благаславенне тым, хто ў бітве паў
Анатоль АстрэйкаАнатоль Астрэйка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Благаславён хай будзе у стократ
Той дзень, той час жаданага світання,
Калі савецкі ўзброены салдат
На беларускія палеткі стане.
Імя таго салдата, што ідзе,
Уславім гімнам, неўміручай песняй.
Яго прытуліць кожны да грудзей
Ад Полацка, Віллі і да Палесся.
Благаславён хай будзе партызан,
Які займее шчасце першым стрэцца
I разрадзіць гранату і наган
I адступаючага чужаземца.
Нам не забыць ні хат, ні нават траў,
Што супастатам спалены, стаптаны,
Благаславенне тым, хто ў бітве паў
За край, што для жыцця адваяваны.