«Недзе на зялёнай пойме Ніла...»
Мікола АрочкаМікола Арочка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Недзе на зялёнай пойме Ніла
У адлёт сабраліся буслы…
Можа, птахам корму не хапіла?
Можа, ў іх быў выган замалы?
Пэўна, не.
У выраі далёкім
Аднаго для птахаў не стае:
Тых дубоў, наднёманскіх, высокіх,
Дзе ім трэба гнёзды віць свае.