Пасля навальніцы
Кастусь КірэенкаВедах беларускіх
Заўсёды пасля бурнай навальніцы
Клякоча над разбураным гняздом
Ды арлянят падлічвае арліца.
I песціць тых, што жывы, пад крылом.
I кліча тых з тужліваю надзеяй,
Karo разбіў аб скалы цяжкі гром.
Сціхаў апошні водгук грознай дзеі,
Яна ж чакала: вернуцца сыны.
I вочы ўдаль, у змрок шляхоў глядзелі.
Мо недзе прыпыніліся яны,
Салодка спяць, а сумны матчын голас
Хіба ўстрывожыць светлыя іх сны?
I толькі як праз дзень на скалах голых
Вада пад сонцам знікне — хоць бы след,
Яна ў жальбе апусціць нізка голаў,
Але ізноў устане. Грозна ўслед
Праклён пашле няміласным грымотам,
Што страсянулі ўвесь вакольны свет,
Паплача па загінуўшых употай
I ласку ўсю сваю аддасць жывым,
Каб крыллі іх мацнелі для палёту.