Вечар
Анатоль ВялюгінАнатоль Вялюгін на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Улёгся пыл на вуліцы.
Туман да рэчкі туліцца.
He плач
у самоце,
дзяркач,
на балоце.
На прызбе зоркай блізкаю
цыгарка ў цемры бліскае.
Здалёк
нечакана —
хрусь! — крок
ля паркана.
— Куды ідзеш, Наталачка?
— У агарод, Міхалачка.
— Па што?
— Па цыбулю.
— Пастой,
пацалую…
Абняўшыся,
за весніцы
ідуць пад вартай месяца
ў расу
па ажыны,
дзе сум
дзеркачыны.