« Назад Далей » in English

Продкі

Еудакія Лось
Еудакія Лось на
Ведах беларускіх

П.У.Броўку

Мая радзіма — жытні колас,
Сінь мурагу, язміну цвет.
Яна — пілы гарачай голас,
Калёс цяжкіх глыбокі след…
Мая радзіма — дзе з-за бору
Ўзыходзіць месяц уначы,
Дзе ў братнім ладзе,
ў дружным зборы
Жылі калісьці крывічы…
Валілі лес, аралі ляды,
Сушылі гуртам нераты
I да туманных даляглядаў
Ганялі спраўныя плыты.
Дзяцей бацькі вучылі строга
Любіць саху, пчалу, зямлю
I аднаму маліцца богу —
Нялёгкай працы мазалю.
Таму і праўнуку, і ўнуку
Было няміла нішчыць, біць;
Ён вывучаў адну навуку.
Адно евангелле: рабіць…
Рабіў ён зрубы залатыя,
Нарогі, гонкія чаўны
I сцены белыя Сафіі*
Над плынню быстраю Дзвіны.
Умеў мой продак човен ладзіць,
Паліць ікластыя карчы,
Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць,
Таму, хто ў горы, — памагчы…

* Сафійскі сабор у Полацку.

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія