« Назад Далей » in English

Тры жаданні

Якуб Колас
Якуб Колас на
Ведах беларускіх

Хочам мы зямлі і хлеба,
Цяжка торбу нам насіць,
He дае яго нам неба,
Слоў няма нам больш прасіць.

Хочам сонца мы і свету,
Цяжка нам хадзіць сляпым,
Цяжка жыць нам без прывету,
Як бы проклятым якім.

Хочам мы жыцця і волі,
Цяжка нам насіць ярмо, —
He спадзе яно ніколі,
He спадзе яно само.

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія