« Назад Далей » in English

Жаўранак

Аляксей Русецкі
Аляксей Русецкі на
Ведах беларускіх

За каласамі, за жытнім полем,
за чорным борам, здаецца, блізка
заходзіць сонца ў смузе ружовай
барвовым дыскам, вялізным дыскам.

Заходзіць сонца ў смузе ружовай,
а жаўранак высокі, лёткі
яшчэ трапеча, не наспяваўся:
яму ж і летні дзень кароткі.
Мой век кароткі…

« Назад Далей » in English

Зборнікі: Беларуская лірычная паэзія